З пяцігоддзем, “Журавінка”!

25 студзеня ў Вентспілсе (Латвія) ў гарадскім цэнтры культуры ў 18.00 адбудзецца ўрачысты канцэрт гурту беларусаў Латвіі “Журавінка”. Гурт будзе прымаць віншаванні са сваім пяцігоддзем.“Для вас спявае “Журавінка”!” – вось на працягу ўжо некалькіх гадоў гэтыя словы гучаць на канцэртных пляцоўках горада Вентспілсу і не па-за яго межамі. Ансамбль беларускай песні “Журавінка” добра вядомы не толькі ў сваім родным горадзе на беразе Балтыйскага мора.У пятніцу, 25 студзеня, ансамбль беларускай песні запрашае вентспілчан на канцэрт “Вясёлая вуліца”, дзе будзе трымаць сваю творчую справаздачу перад сваім галоўным слухачом – жыхарамі горада Вентспілсу.23 студзеня “Журавінка” заспявае і на хвалях “Латвійскага радыё”, яе песні з новага дыску прагучаць у студзеньскім выпуску радыёперадачы таварыства “Світанак”.Штогадовыя справаздачныя канцэрты гарадскіх калектываў мастацкай самадзейнасці ў Вентспілсе сталі добрай традыцыяй. Для “Журавінкі” гэты традыцыйны канцэрт тым не менш асаблівы. У канцы мінулага года калектыў адзначыў дзве важных падзеі ў сваёй творчасці– 5-гадовы юбілей і выпуск другога кампакт-дыска.Першы альбом ансамбля Журавінка “Не забыць краіны салаўінай” выйшаў у 2006 г., калі калектыў упершыню ўдзельнічаў у міжнародным музычным фестывалі ў Беларусі і ў фестывалі нацыянальных культур “Латгальский венок” у Краслаўскім раёне.У другі альбом, які называецца “Чыстыя воды крынічныя”, увайшлі як новыя песні ў выкананні ансамбля, так і даўно вядомыя.Паводле www.svitanak.lv