Персанальная выстава Аляксандра Грыгор’ева

10-га лютага ў 13.00 у Беларускім музеі (401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыццё выставы беларускага мастака Аляксандра Грыгор’ева.Нарадзіўся мастак 19 мая 1955 г. Працуе ў галіне жывапісу, графікі і сцэнаграфіі. Удзельнічае ў выставах з 1986 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 г. З 2000 г. прымае ўдзел у міжнародных выставах і конкурсах малых формаў графікі і экслібрысу.У 2002 г. стаў лаўрэатам II Міжнароднай выставы-конкурса графікі і экслібрысу ў горадзе Санок (Польшча). У 2005 г. Узнагароджаны медалём на VI Міжнароднай выставе ў конкурсе экслібрысу ў Глівіцэ (Польшча). У гэтым жа годзе на ХШ біенале графікі ў горадзе Востраў Велькапольскі (Польшча) адзначаны дыпломам.Мастак займаецца распрацоўкай канцэптуальных праектаў у стылі трагіфарсу. Для яго творчасці характэрна алегарычнае мысленне, асэнсаванне жыцця і быту сучаснікаў.Жыве і працуе ў Брэсце.Паводле belmov.org