Каляды ў Санкт-Пецярбургу

Беларусы Пецярбургу разам сустрэлі Каляды, сабраўшыся ў зноў адкрытай Бібліятэцы нацыянальных літаратур.Кіраўнік аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў (нарадзіўся ў Наваградку, Гродзенская вобласць) распавёў пра традыцыі святкавання свята Нараджэння Хрыста на беларускіх землях.Цікавай інфармацыяй падзялілася галоўны бібліятэкар РНБ, кандыдат гістарычных навук Марыя Ткачэнка (родам з Глыбокскага раёну). Яна распавяла, што ў яе роднай вёсцы дзякуючы аматарам ужо 10 год як адноўленая традыцыя святкавання каляд. У свяце ўдзельнічае ўся вёска.Пра каляды распавёў і ураджэнец Пружанаў (Брэсцкая вобласць) мастак Іван Чэрнякевіч. Вельмі цікавай была інфармацыя вялікага знаўцы гісторыі, культуры і фальклору Беларусі, аб’ехаўшага з краязнаўчымі экспедыцыямі усю Беларусь і былыя беларускія землі Ігара Маціеўскага. Пра гісторыю святкавання калядаў распавёў і журналіст Сцяпан Жучко.Пасля афіцыйнай часткі перайшлі да святочнай: прыемнай гаворкі, частаванню дранікамі і агульным спевам.Аляксандр Станкевіч, Санкт-Пецярбург