Вынікі працы беларусаў Санкт-Пецярбурга

Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Санкт-Пецярбургу падвяло вынікі дзейнасці за 2007 г.“Мэта дзейнасці Беларускага грамадска-культурнае таварыства – адраджэнне і развіццё ў Пецярбургу беларускай мовы, навукі і культуры”, - адзначылі ў кіраўніцтве БГКТ.Яны нагадалі, што арганізацыя актыўна дзейнічае 19 год. Ад самага пачатку працы і да гэтага часу таварыства ўзначальвае шырока вядомы у свеце беларускай культуры і навукі, выдатны вучоны-энцыклапедыст, гісторык, музеезнаўца, доктар культуралогіі, кандыдат медычных навук, грамадскі дзеяч і педагог Валянцін Грыцкевіч.Стала сярод актыўных удзельнікаў таварыства навукоўца, гісторык літаратуры і кнігазнаўца, доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў, пісьменнік Анатоль Кірвель, выдатная паэтка і настаўніца светлай памяці Аўгіння Кавалюк, таленавіты камерны спявак Лявон Габрусёнак, паэт, святар, выдавец беларускага часопіса ў Пецярбурзе Сяргей Сурыновіч (Яўген Бартніцкі), дацэнт Аляксандр Станкевіч і шмат іншых вядомых і таленавітых людзей.На працягу ўсяго 2007 г. БГКТ рэгулярна праводзіла лекцыі і дыскусіі пра гісторыю, культуру і мастацтва Беларусі і беларускую культуру ў Пецярбурзе; вечары беларускай паэзіі і кіно, канцэрты беларускай музыкі. Кожны месяц у касцёле Успення Дзевы Марыі праходзіць служба на беларускай мове.Да беларусаў Санкт-Пецярбургу прыязджалі дзеячы беларускай культуры з усяго свету: з Беларусі, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Швецыі, ЗША і інш. Так на 90-гадовы юбілей Маргарыты Пяровай, народжанай Луцкевіч, прыехаў Багдан Данчык. Адбыліся канцэрты-сустрэчы з вядомым фальклорным ансамблем “Калыханка”, з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, оперным спеваком, кіраўніком беларускай капелы Віктарам Скарабагатавым, з мінскім Камерным аркестрам “Класіка-Авангард”, гуртом “Сябры” і яго кіраўніком Анатолем Ярмоленка.Сябры таварыства арганізуюць таксама выставы, краязнаўчыя экспедыцыі па беларускіх землях на Смаленшчыне, Пскоўшчыне, Віленшчыне, Латгаліі, Беласточчыне і інш. Яны прымаюць актыўны ўдзел у навуковых канферэнцыях, звязаных з Беларуссю, беларускай гісторыяй і культурай. Рэгулярна ў публічнай бібліятэцы горада праводзяцца міжнародныя беларусазнаўчыя канферэнцыі.Зараз таварыства рыхтуе шэраг навуковых выданняў: “Беларусы ў Пецярбургу” (М. Нікалаеў), “Народныя песні беларускага замежжа” (Г. Таўлай), “Інструментальная традыцыя паўночных беларускіх зямель (Невельска-Усвяцкага і Веліжскага рэгіёнаў Пскоўшчыны і Смаленшчыны)” (А. Рамадзін), “Вялікая беларуская імша” (І. Маціеўскі). У планах працы на 2008 г. – міжнародная канферэнцыя пра беларускія землі ў Невелі.
Інфармацыйны цэнтр “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”