Беларускія часопісы ў Маскве

Як паведамляе прэс-служба беларускай амбасады ў Расіі, у Маскве можна падпісацца на пяць беларускіх выданняў. У падпісцы на недзяржаўныя выданні паабяцала дапамагчы “Беларускае зямляцтва Масквы”.Сярод прадстаўленых амбасадай выданняў:
  • часопіс “Маладосць” падпісны індэкс: 74957:
  • часопіс “Полымя” падпісны індэкс : 74985;
  • газета “Літаратура і Мастацтва” падпісны індэкс: 63856;
  • часопіс “Неман” падпісны індэкс : 74968;
  • часопіс “Сусветная літаратура” падпісны індэкс: 74863.

Выданні даступны ў каталогах: “Газеты і часопісы” агенцтва “Росдрук”, “Пошта Расіi” агенцтва “Міжрыгіянальнае агенцтва падпіскі” і “Газеты і часопісы” агенцтва “Iнтэрпошта-2003”.Праз “Беларускае Зямляцтва Масквы” таксама можна замовіць часопісы і газеты з Беларусі, на сённяшні дзень гэта газеты: “Наша Ніва”, “Народная Воля”, “Белорусы и рынок” – а таксама часопіс “ARCHE”. Каб замовіць выданне пішыце на bzm@pochta.ru, альбо тэлефануйце 89263877013 (Ян).

Паводле maskva.net