Сустрэча беларусаў у Санкт-Пецярбургу

13 снежня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы беларускія грамадскія арганізацыі Санкт-Пецярбургу правялі літаратурна-музычны вечар “Дзве сястры: Расія і Беларусь”.У імпрэзе прыняў удзел дарадчы Амбасады Беларусі ў Расійскай федэрацыі, паэт Іван Карэнда. Ён распавёў пра сваю творчую дзейнасць, прачытаў вершы, а музыка Андрэй Антонаў выканаў песні на словы сп. Карэнды.Журналіст, пісьменнік Аркадзь Пінчук распавёў пра паездку ў Мінск на святкаванне юбілею ваеннай газеты, пра цягу да Радзімы. Старшыня саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбургу Барыс Арлоў прачытаў вершы, а таксама распавёў пра сустрэчу гарадоў-герояў у Брэсце.З прамовамі выступілі прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацыяў Аляксей Варанцоў і Мікалай Русакевіч.Адкрыццём Беларусі для сабе назваў візіт на святкаванне 125-годдзя народнага песняра Якуба Коласа паэт Мікалай Астаф’еў.Удзельнікі сустрэчы цёпла сустрэлі песні ў выкананні гасцей з Беларусі, лаўрэатаў шматлікіх конкурсаў народнага вакальнага ансамблю “Багіня” пад кіраўніцтвам Тамары Баліхавай. Таксама прагучалі песні ў выкананні спевакоў Валянціны Царавай і Ігара Шыўкова.Госці падзякавалі арганізатарам вечара Андрэю Антонаву, дэпутату Ірыне Рагачовай, дацэнту Аляксандру Станкевічу і іншым.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”