30 гадоў таму памёр яшчэ адзін беларускі дзеяч у Аўстраліі Міхась Шэка (1926-1991).
Міхась Шэка нарадзіўся 1 студзеня 1926 г. в. Тумілавічы (цяпер Докшыцкі р-н). Меў тэхнічную адукацыю і прафесію інжынера. Лейтэнант (пазней маёр) БКА. У часе Другой сусветнай вайны апынуўся ў Германіі, дзе пасля яе заканчэння быў выкладчыкам англійскай мовы ў беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. У 1950 г. прыехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў у Мельбурне і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў. Сябра аддзелу Беларускага аб’яднання ў Вікторыі. Удзельнік рэдкалегіі часопіса “Новае жыцьцё”. У 1958 г. пераехаў з сям’ёй у Джылонг (мястэчка 100 км ад Мельбурна). Нягледзячы на адлегласць, імкнуўся трымаць сувязь з беларускімі арганізацыямі. Сябра Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі, удзельнік Кааператыва Беларускага дому. У 1980-х гг. пайшоў на пенсію і аднавіў актыўны ўдзел у беларускіх мерапрыемствах. У 1982—1992 гг. — заступнік кіраўніка Краёвага штаба Беларускага вызвольнага фронта ў Аўстраліі. У 1983—1985 гг. — старшыня Выканаўчага камітэта Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ініцыятар выдання Інфармацыйнага бюлетэня ФРБАА. У 1989 г. пераклаў і выдаў “Катэхізіс праваслаўнай царквы”.
Міхась Шэка памёр 8 лістапада 1991 г. Пахаваны на Geelong Eastern Cemetery (Victoria).