27 ліпеня – Беларусы Украіны запрашаюць на свята

27 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, - галоўнае нацыянальнае свята, якое сёння ў Беларусі забаронена, але вольны беларускі народ штогод адзначалі гэтую дату.

Сёлета ў Кіеве, 27 ліпеня, а 18:00 адбудзецца мітынг-канцэрт з нагоды свята Незалежнасці Беларусі. Святкаванне ў Кіеве адбудзецца ў парку Тараса Шаўчэнкі, каля помніка Кабзару.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства - народныя артысты Украіны Кірыла Стэцэнка і Тарас Кампанічэнка, лідэр гурта "Цень сонца" Сергій Васілюк, аўтар-выканаўца, удзельнік групы "Сонечная машына" Арэст Крыса, кабзар Святаслаў Сіленка (сын Тараса Сіленкі), спявачка, лідэр групы "Teleri" Леся Рой, адэскі рок-гурт "Друже Музыка", дуэт "Осяйна & Живосил", беларускі бард Андрэй Касмовіч, беларуская спявачка і акторка Кетеван і іншыя. Песні прагучаць на беларускай і ўкраінскай мовах. Вядучы канцэрту - вядомы беларускі тэлевядучы, шоўмен, акцёр, франтмэн гурта "DaVinci" Дзяніс Дудзінскі, які год таму падтрымаўшы пратэсты, страціў працу на тэлестудыі, але захаваў сваё годнае імя.

Галоўная мэта акцыі - салідарнасць з беларускім народам.

Аргнізатары запрашаюць да ўдзелу ў канцэрце, а таксама просяць падтрымаць інфармацыйна.

Падобныя акцыі будуць адбывацца ў Польшчы, Літве ды іншых краінах Еўропы.

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»