25 студзеня ў Іркуцку адбыўся семінар па беларускім танцы

25 студзеня трыццаць энтузіястаў занурыліся ў атмасферу беларускага танца. Свята, задавальненне і радасць для розуму і цела – так прайшоў семінар па беларускім танцы, арганізаваны рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй “Іркуцкае таварыства беларускай культуры ім. Я.Чэрскага” ў межах рэалізацыі сацыяльна значнага праекта “Будуем будучыню, захоўваючы традыцыі”. Восем гадзін тэорыі і практыкі выклала для ўдзельнікаў Ларыса Намаконова – вядучы харэограф міжнароднага ўзроўню, выкладчык харэаграфічных дысцыплін вышэйшай катэгорыі, балетмайстар ансамбля танца «Узорочье».

Ларыса Уладзіміраўна не пачатковец у галіне беларускага танца, яна паставіла дзясяткі танцаў на аснове беларускага фальклору. І што асабліва каштоўна, на семінары ўдзельнікі не толькі атрымалі веды па методыцы народнага танца, але яшчэ і парады майстра па пастановачнай працы, атрымалі магчымасць практычна засвоіць матэрыял.

Удзельнікамі сталі педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Іркуцкага раёна, кіраўнікі харэаграфічных калектываў з Іркуцка, п. Тайтурка Усольскага раёна, музычныя кіраўнікі, клубныя работнікі с. Андрушына Уян Куйтунскага раёна, с. Тургенеўка Баяндаеўскага раёна, с. Бабагай і в. Марынінск Заларынскага раёна. За навучанне выдаваўся сертыфікат.

Неабходнасць гэтага семінара была прадыктавана запытам ад кіраўнікоў харэаграфічных калектываў, якія жадалі пашырыць рэпертуар ансамбляў беларускімі пастаноўкамі.

Былі вывучаны асноўныя руху беларускіх танцаў, фальклорныя беларускія танцы, сцэнічна апрацаваныя танцы “Верабей”, “Падыспань”, “Жабка”, “Мітусь”.


02-belarusskie_tanci_v_Uzorochie200119_MG_3088we.jpg


Семінар атрымаўся святочным, карысным і радасным, за што дзякуем:

- Ларысу Намаконову – за прафесіяналізм, самаадданасць, падтрымку ў развіцці беларускай танцавальнай культуры ў Прыбайкаллі;

- Цэнтр развіцця творчасці дзяцей і юнацтва “Уорочье” ў асобе дырэктара Уладзіміра Чэрнегава і яго намесніка па АХЧ, Барыса Сяргеевіча – за выдатныя ўмовы правядзення семінара, цёплы і добразычлівы прыём;

- Нашага сталага партнёра, муніцыпальную казённую ўстанову дадатковай адукацыі “Цэнтр развіцця творчасці дзяцей і юнацтва” Іркуцкага раёна ў асобе дырэктара Ангеліны Сыравацкай і метадыста Таццяны Сіпаковай за падтрымку мерапрыемства. .

І самае галоўнае: Семінар зрабіўся пунктам адліку падрыхтоўкі і правядзення Дзён беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці, якія пройдуць сакавіку–красавіку 2020 года на розных пляцоўках вобласці.

Прэс-служба ІТБК імя Я.Чэрскага