25 кастрычніка, у нядзелю, у Ратэрдаме адбылася акцыя падтрымкі агульнанацыянальнай забастоўкі, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах, паведамляе Телеграм-канал замежжа (https://t.me/zamezhzha).
Беларуская абшчына падтрымала заклік беларусаў да пачатку агульнанацыянальнай забастоўкі ў выпадку невыканання Лукашэнкам умоваў ультыматуму, высунутага Святланай Ціханоўскай.
Акцыя прайшла сумесна з акцыямі іншых дыяспар з амаль трыццаці краінаў па ўсім свеце. Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы перад ратушай ў Ратэрдаме. Былі раздадзеныя ўлёткі і буклеты з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў РБ. Акцыя прыцягнула ўвагу жыхароў і гасцей горада. Усяго ў акцыі прыняло ўдзел каля 30 чалавек. Колькасць удзельнікаў абмежаваны ў сувязі з уведзенымі мерамі па барацьбе з COVID-19.
Ультыматум складаецца з трох абавязковых патрабаванняў:
1. Лукашэнка павінен аб'явіць аб сыходзе.
2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
3. Усе палітвязні павінны быць вызвалены.
Калі да 25 кастрычніка 23:59 патрабаванні не будуць выкананыя, то ўся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам і пачнецца агульнанацыянальная забастоўка на ўсіх прадпрыемствах.
Нідэрландская дыяспара выказала падтрымку работнікам, членам стачкамаў і страйкоўцам наступных прадпрыемстваў:
Aquaflora,
-
ГроднаГаз ПУ,
-
Падстанцыя №3 гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі,
-
Мілавіца ЗАТ.
Мікалай Сева