У нядзелю, 23 жнiўня, у амэрыканскай сталiцы пройдзе беларуска-балтыйскi ланцуг салiдарнасьцi з народам Беларусi.
Акцыя стартуе апоўднi, у той жа самы час, як жывы ланцуг пачне фармавацца ад Вiльнi да беларускай мяжы.
“Патронам вашынгтонскага мерапрыемства зьяўляецца Надзвычайны й Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў ЗША Раландас Крышчунас. Беларускi ўдзел каардынуе Вашынгтонскi аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзiночаньня (БАЗА), а таксама суполка “Беларусы ЗША. Разам лягчэй”, - паведамiў адзiн з арганiзатараў ланцугу беларуска-амэрыканскi праваабаронца Вячаслаў Бортнiк. - Жывы ланцуг расьцягнецца ад лiтоўскай амбасады да беларускай, памiж якiмi прыблiзна 1,5 кiлямэтры. Большая частка ланцугу будзе мясьцiца на адной з галоўных вулiц Вашынгтона, што йдзе да самога Белага дому, дык нашую акцыю будзе вельмi добра вiдаць жыхарам ды гасьцям сталiцы”.
Акрамя беларусаў i лiтоўцаў, у акцыi плянуюць браць удзел прадстаўнiкi эстонскай, латышскай ды ўкраiнскай дыяспараў.
БАЗА заклікае ўрад ЗША адмовіцца прызнаць вынікі сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня; запатрабаваць ад Беларусі правядзеньня новых і сумленных выбараў; запатрабаваць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў; запатрабаваць неадкладнага расследаваньня ўсіх выпадкаў гвалту над мірнымі ўдзельнікамі пратэстных акцыяў і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці; згодна з Актам аб дэмакратыі ў Беларусі й Актам Магніцкага, увесці санкцыі ў дачыненьні да ўсіх асоб, адказных за фальсіфікацыю выбараў і жорсткае абыходжаньне з мірнымі ўдзельнікамі акцыяў пратэсту; захоўваць актыўную дыпляматычную прысутнасьць у Беларусі, у тым ліку шляхам адпраўкі пацьверджанага Сэнатам пасла ЗША ў Беларусі, як толькі гэта магчыма, улічваючы, што падобная адпраўка не можа быць зроблена, калі неабходныя дзеяньні прэзыдэнта Беларусі, паколькі ў Беларусі няма законнага прэзыдэнта.
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА)