
31 год таму каля двух мільёнаў жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі аб'ядналі свае сілы ў жывой 600-кіламетровы ланцуг, такім чынам выказаўшы жаданне быць свабодным. Сёння за свабоду змагаецца беларускі народ, з якім Літва таксама праяўляе салідарнасць.
У мінулую пятніцу днём найбуйнейшае літоўскае інтэрнэт-тэлебачанне Laisvės TV абвясціла пра кампанію ў падтрымку Беларусі пад назвай “Шлях свабоды”. Ініцыятыва выклікала вялікую зацікаўленасць — за выхадныя больш чым 30 000 удзельнікаў зарэгістраваліся ў жывы ланцуг.
23 жніўня, у гістарычны дзень Балтыйскага шляху, а сёмай гадзіне вечара запрашаем далучыцца да “Шляху свабоды” усіх, хто ставіцца неабыякава да сённяшніх падзей у суседняй Беларусі. Пачатак жывога ланцуга запланаваны на Саборнай (Кафедральнай) плошчы ў Вільні, а канец — на беларускай мяжы (у Медніках).
"Прыемна бачыць такую падтрымку і адзінства людзей. Сёння барацьбу за свабоду ў Беларусі мы разумеем, як ніхто іншы, бо былі там жа крыху больш за 30 гадоў таму, - кажа літоўскі грамадскі дзеяч Андрюс Тапінас. - На працягу першага дня да нас далучыліся валанцёрскія арганізацыі, гарадская ўправа Вільні, міліцыя, стралковая ўнія, Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне. Мала часу на арганізацыю, але з такой сур'ёзнай дапамогай усё магчыма. Мы не аднойчы даказвалі, што “немагчыма толькі мяркаванне".
Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце і прэзідэнт Гітанас Наўседа абяцаюць узяць удзел у мерапрыемстве і далучыцца да жывога ланцуга разам з народам. Іншыя гарады Літвы таксама плануюць падтрымаць кампанію — некаторыя арганізуюць прыезд аўтобусамі да “Шляху свабоды”, іншыя арганізуюць ланцужок падтрымкі ў сваім горадзе. Літоўцы ў Лондане таксама абяцаюць пабудаваць сімвалічны “Шлях свабоды” у Гайд-парку. Латвійцы, эстонцы і ўкраінцы ўжо выказалі зацікаўленасць далучыцца да кампаніі.
Падчас “Шляху свабоды” будзе весціся прамая трансляцыя з месца падзеі. Таксама ў тэлестудыі Laisvės TV, размешчанай ў “Доме Свабоды”, журналістка Рыта Мілюта будзе размаўляць з экспертамі пра сітуацыю ў суседняй краіне, абяцаюць далучыцца і прадстаўнікі Беларусі. Вы зможаце сачыць за ініцыятывай і далучыцца да выкліку “Шляху свабоды” ў мабільным дадатку #walk15, які будзе адзначаць маршруты “Шляху свабоды” для падтрымкі Беларусі ў барацьбе за свабоду. Мабільнае прыкладанне #walk15 будзе даступнае на літоўскай, ангельскай, беларускай, латвійскай і эстонскай мовах.
Таксама Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне зладзяць дабрачынны канцэрт у замку ў Медніках, каб дапамагчы кампаніі BY_Help.
Laisvės Media Group