20 верасьня 2020 года Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне і беларусы Нью-Ёрку правялі мітынг перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных нацый у сувязі з пачаткам 75 Генеральнай асамблеі ААН.
Беларусь зьяўляецца адной з краін-заснавальніц ААН і сёньня ёй патрэбна дапамога міжнароднай супольнасьці і ААН у тым ліку ў барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма Лукашэнкі.
На мітынгу прамаўлялі Зянон Пазьняк, Натальля Федарэнка, Сяргей Сарагавец, Уладзімір Цяліца і і іншыя. Ад імя украінскай дыяспары выступілі Людміла Хомчанка і Стэфанія Гнатэнка, ад імя расейскай апазіцыйнай арганізацыі "Freedom in Russia" - Юлія Запарожцава.
Асноўнымі тэзісамі выступаў былі: падтрымка беларускага народа ў ягонай барацьбе супраць дыктатарскага рэжыма; прыцягненьне ўвагі міжнароднай супольнасьці; неабходнасць пашырэння выкарыстання беларускай мовы; звароты да амерыканскіх ўладаў; патрабаваньне спыніць гвалт народа лукашэнкаўскімі бандытамі. Падчас мітынгу быў прыняты зварот ад амерыканскіх беларусаў, які быў дасланы да Арганізацыі Аб'яднаных нацый.
Натальля Федарэнка, Старшыня Галоўнай управы БАЗА