20 снежня ў Гаазе прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі

20 снежня ў Гаазе прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.


07-PXL_20201220_131117771.jpg

09-PXL_20201220_133342534.jpg

10-PXL_20201220_133432694.jpg


Беларусы прыбылі з розных гарадоў Нідэрландаў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі рэжыму і беларусамі, якія змагаюцца за свабоду ў найцяжкіх умовах прыгнёту, катаванняў і пераследу. Неверагодная адвага беларусаў, якія працягваюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай грамадскасці.


11-PXL_20201220_133914136.jpg

12-PXL_20201220_133936945.jpg


Удзельнікі акцыі запісалі калядныя і навагоднія віншаванні, а таксама нагадалі, што злачынцаў не абміне Трыбунал. Усяго ў акцыі ўдзельнічала больш за 70 чалавек. Колькасць удзельнікаў была абмежавана ў сувязі з уведзенымі мерамі па барацьбе з COVID-19.

Мікалай Сева