18 кастрычніка ў Амстэрдаме адбылася акцыя салідарнасці з беларускім народам

У нядзелю, 18 кастрычніка, у Амстэрдаме, адбылася акцыя салідарнасці з Беларускім народам, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.

Беларуская суполка правяла акцыю салідарнасці і падтрымкі беларусаў, якія ўжо трэці месяц, змагаюцца за свабоду супраць рэпрэсіўнага рэжыму і дзяржаўнага тэрору.


01-20201018_140531.jpg


Удзельнікі акцыі сабраліся на цэнтральнай плошчы Амстэрдама і раздавалі мінакам улёткі і буклеты з інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Акцыя прыцягнула ўвагу жыхароў і гасцей горада. Усяго ў акцыі прыняло ўдзел каля 40 чалавек.


02-20201018_142136.jpg


Як заўважыў Марцін Лютар Кінг, несправядлівасьць дзесьці пагражае справядлівасці ўсюды, бо поспех рэжыму, якіх трымаецца выключна на гвалце, можа паказаць іншым рэжымам, што можна прыгнятаць народы беспакарана.


03-20201018_144244.jpg


Арганізатары акцыі звярнулі ўвагу на тое, што народная перамога яшчэ не дасягнутая. Нягледзячы на ​​гэта, дзіўная адвага беларусаў, якія працягваюць барацьбу выключна мірнымі метадамі, заслугоўвае павагі і падтрымкі міжнароднай супольнасці.


05-20201018_160129.jpg


Арганізатары заявілі, што тое, што адбываецца сёння ў Беларусі - гэта апафеоз паліцэйскага гвалту: на дадзены момант вядома пра больш за тысячы выпадкаў катаванняў, а таксама тры выпадкі сэксуальнага гвалту і шэсць смерцяў. Удзельнікі акцыі паспрабавалі данесці да грамадскасці што гэта адбываецца проста зараз, у 21 стагоддзі, у геаграфічным цэнтры Еўропы, у краіне, якая мяжуе з краінамі ЕС.


09-IMG_20201018_143050.jpg


Удзельнікі акцыі заклікалі падтрымаць беларусаў у іх барацьбе і пажадалі ім хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў:

  1. Адстаўка Лукашэнкі.
  2. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
  3. акаранне ўсіх датычных да гвалту.
  4. Правядзенне сумленных і празрыстых выбараў.

Паводле Мікалая Сева