12 лістапада ахвярай дыктатуры стаў яшчэ адзін беларус – Раман Бандарэнка, 31 год.
-
Раман Бандарэнка служыў у спецназе, і гэта яго не ўратавала.
-
Раман Бандарэнка не ўдзельнічаў у мітынгу, і гэта яго не ўратавала.
-
Раман Бандарэнка не трымаў у руках ніякай сімволікі, і гэта яго не ўратавала.
-
Раман Бандарэнка выйшаў з хаты, каб даведацца што адбываецца. Гэта стала прычынай яго смерці.
-
Перад тым, як спусціцца ўніз, Раман напісаў "Я выходжу".
Беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана, жорстка забітага карнікамі, пад вокны амбасады Беларусі ў Гаазе. Удзельнікі акцыі прынеслі з сабой кветкі, лампадкі, плакаты, фатаграфіі Рамана і іншых бязвінных ахвяраў крывавага рэжыму. На знак салідарнасці з усімі беларусамі ва ўсім свеце, яны выказваюць свае шчырыя спачуванні сям'і Рамана, а таксама заклікаюць да адказу акупацыйную ўладу крывавага рэжыму.