13 снежня ў Эйндховене прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.
Беларусы прыехалі з розных гарадоў Нідэрландаў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі рэжыму і падтрымаць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду ў самых цяжкіх умовах прыгнёту, катаванняў і пераследу, нягледзячы на галалёд і неспрыяльныя ўмовы надвор'я.
Беларусы Нідэрландаў ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, раздалі ўлёткі і расказалі галандцам аб прававым і палітычным крызісе ў Беларусі.