Дзень Памяцi Еўфрасінні Полацкай адзначылi ў Мадрыдзe

Пры падтрымцы Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Каралеўстве Iспанiя 27 траўня ў Мадрыдзе адбылося мерапрыемства на беларускай мове "Паралелі гісторыі: Мадрыд–Беларусь", прысвечанае заканчэнню першага акадэмiчнага курса беларускай мовы, арганiзаванага ў Мадрыдзе на базе Вучэбнага моўнага цэнтра ”Лінгваландыя“.

На здымкax Ларыса Малышава расказывае пра Арабскi Мур IХ стагоддзя (Плошча Мохамеда I, Мадрыд), якi знаходзiцца ззаду, праводзячы паралелi з гiсторыяй Беларусi IХ стагоддзя.

Ідэя і арганізацыя мерапрыемства належыць Ларысе Малышавай – афіцыйнаму ліцэнзаванаму гіду ў Мадрыдзе, якая правяла незвычайнае падарожжа ў прошлае, абмяркоўваючы гiстарычные паралелі: што было у Мадрыдзе і што у той жа час адбывалася ў Беларусі. Прымаючыя ўдзел члены беларускай дыяспары i iспанскiя грамадзяне, зацiкаўленые ў беларускай мове i гiсторыi размаўлялi на конт Полацкага княства, Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рэчы Паспалiтай i так сама пра прысутнiцтва Езуiтаў у Беларусi i аб нашэсцi Напалеона.

Вера Кухарава падрыхтавала храналагiчнае падарожжа па самых найважнейшых датах i падзеях у iснаваннi Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Святлана Яськова, Член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, нагадала, што 2017 год аб’яўлены ў Беларусi годам Навукi, якi праходзiць яшчэ i пад знакам Францыска Скарыны, таму што менавiта ў гэтым годзе адзначаецца 500-годзе беларускага кнiгадрукавання. Яна прапанавала шэраг мерапрыемстваў каб адзначыць гэтую вялікую дату, калi ў чэшскай Празе Францішак Скарына надрукаваў першую Біблію на роднай мове i гэтым адгарнуў новую старонку нашай культуры, зрабіўшы кнігу даступнай шырокаму «паспалітаму люду».

Перакладчыца i фiлолаг, Людзмiла Несцер падкрэслiла неабходнасць ушанавання памяцi апякункi беларускай зямлi Еўфрасінні Полацкай на напярэдадні 5-га чэрвеня, якi лiчыцца Днём памяці першай беларускай жанчыны, прылічанай да ліку святых. Удзельнiца акцантуе ўвагу на захаванне багатай культурнай спадчыны i духоўнага здабытку свайго народа у радках верша, якi з нагоды прысвячае Полацкай асветніцы XІІ стагоддзя:

ЕЎФРАСIННЯ ПОЛАЦКАЯ

Прадслава - Полацка княгiня, Вядома, як Святая Еўфрасiння, Адраклася нясцi наследдзя сцяг, Выбраўшы сабе духоўны шлях.

Яна не жадала дзяржавай кiраваць, Прагла мудрасць кнiжную пазнаць. Да ведау яе бяздоннае iмкненне прывяло да рукапiсаў стварэння.

Гучаў яе голас супраць княскix усобiц, Дзеля асветы школы i скрыпторыi робiць, Змагалася за Полацкай зямлi злучэнне, Сiмвалам стала культурнага адраджэння.

О, Беларусь, мой родны край! Шануй такiх асоб i памiнай! Нябесная заступнiца дзяржавы, Узвысь зямлю да вечнай славы!

Людзмiла Несцер, 2017