26 траўня Беларуская абшчына Малдовы сумесна з Беларускім культурным цэнтрам РМ правялі вечар, прысвечаны 135-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Спачатку члены абшчыны і госці паглядзелі фільм пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры. Затым паэты Вера Сугак і Сяргей Якімаў прачыталі свае вершы на беларускай мове.
Старэйшына абшчыны, ветэран ВАВ В.У. Вайцяховіч прачытаў некалькі вершаў Якуба Коласа, а паколькі гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках Дзён славянскага пісьменства і культуры, то выступілі і госці: рускія паэты Святлана Вакарава і Святлана Гарнастай, а таксама Юрый Дулгеру, які прачытаў вершы на балгарскай мове.
Вядомы пушкініст Кушнярэнка Віктар распавёў пра сувязь творчасці А. Пушкіна з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, Любоў Бурлак праспявала душэўную ўкраінскую песню, а ўсе прысутныя пад гітару праспявалі «Мы беларусы» і «Вы шуміце, бярозы».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшы саветнік Пасольства РБ у РМ Істомін А.С., жонкі Чаразвычайных паслоў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Балгарыі.
Старшыня Рускай абшчыны РМ Л.А. Лашчэнава