Журналісцкае расследаванне гібелі Шарамета ўскрыла новую дэталь

У ноч перад забойствам журналіста Паўла Шарамета 20 ліпеня каля яго дома знаходзіўся чалавек па імені Ігар Усціменка, які быў у мінулым супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў фільме-расследаванні Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і рэдакцыі расследаванняў «Громадське» «Слідство.Інфо».

Як высветлілі журналісты, у ноч, калі злачынцы заклалі бомбу пад аўтамабіль Шарамета, недалёка ад яго дома адначасова спыніліся «Шкода» і «Мэрсэдэс»; людзі з абедзвюх машын знаходзіліся там некалькі гадзін, перыядычна кантактуючы адзін з адным, а неўзабаве пасля закладкі бомбы з'ехалі.

Член даследчай каманды Bellingcat апрацаваў відэа з камер відэаназірання і высветліў нумар «Шкоды». Машына была зарэгістраваная на жанчыну па імені Наталля Зарэцкая. Спярша яна адвергла сувязь з аўтамабілем, аднак пазней паведаміла OCCRP, што зарэгістравала машыну на сваё імя па просьбе чалавека па імені Ігар Усціменка.

Усціменка на сустрэчы з журналістамі прызнаў, што быў каля дома Шарамета. Як вынікае з фільма, ён распавёў, што аказваў там «прыватныя паслугі», звязаныя з назіраннем за непаўналетнімі.

Крыніцы ў СБУ паведамілі аўтарам расследавання, што ў 2014 годзе Усціменка быў супрацоўнікам ведамства. Сам ён сувязь з ведамствам не пацвердзіў.

Па дадзеных OCCRP, у следства была інфармацыя аб «Шкодзе», якая прастаяла каля дома Шарамета некалькі гадзін у ноч перад забойствам, аднак паліцыя не дапытала ні Усціменку, ні ўладальніцу машыны.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што былы супрацоўнік структуры, заўважаны ў часе сачэння за домам, дзе жыў Шарамет, перад забойствам апошняга, быў звольнены са сваёй пасады ў ведамстве 29 красавіка 2014 года.

Нагадаем, што гэта быў момант, калі Расія захапіла Данбас і ажыццяўляла аперацыі па захопе Адэсы і Харкава, якія Украіне ўдасца сарваць.

Звальненне 29 красавіка азначае, што той чалавек быў падаў на звальненне раней — пасля перамогі Майдану і анексіі Крыма.

Чытайце таксама: Поўны тэкст расследавання Killing Pavel

«Паведамляем, што Усціменка Ігар Андрэевіч быў звольнены з СБ Украіны 29 красавіка 2014 года, — паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская. — Калі б журналісты звярнуліся да нас з запытам пра пана Усціменка не пасля выхаду праграмы ў эфір, а да яе, магчыма, не было б пра што гаварыць», — напісала яна ў фэйсбуку.

СГ, “Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение