На “Чарнобыльскім мітынгу” ў Нью-Ёрку

26 красавіка перад будынкам штаб-кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Мангэтане ў Нью-Ёрку прайшоў мітынг, прысьвечаны 31-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.

Мітынг быў зладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” на выказ салідарнасьці й падтрымкі для беларусаў, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі й дасюль вымушаныя сутыкацца зь яе наступствамі. Гэта таксама выказ пратэсту супраць той абыякавасьці й раўнадушнасьці, якую праяўляюць улады ў Беларусі, замоўчваючы сапраўдныю сытуацыю ў забруджаных раёнах і будуючы Астравецкую атамную станцыю — патэнцыйную крыніцу новай радыяцыйнай небясьпекі, ды ўзмацненьня энэргазалежнасьці ад Расеі.

БАЗА (Нью-Ёрк)