Пра гэта ў сваім «Facebook’у» паведаміў дэпутат Роберт Тышкевіч.
Польскі дэпутат звярнуўся з адпаведнай прапановаю ў міністэрства адукацыі. Міністэрства пагадзілася аднавіць праграму.
“Na mój wniosek ministerstwo nauki przywraca represjonowanym studentom na Białorusi możliwość korzystania z programu stypendialnego im. Kalinowskiego na polskich uczelniach. Wreszcie konkretna reakcja na falę prześladowań na Białorusi.” – напісаў Тышкевіч.
Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага паўстала пасля Плошчы ў 2006-ым. Тады ўлады пачалі помсціць ўдзельнікам пратэсту – звальняць з працы і адлічваць з вучобы. Беларускі апазіцыйны палітык Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да польскага ўраду падтрымаць рэпрэсаваных студэнтаў. Польскі ўрад за адныя суткі распрацаваў і падпісаў праект дапамогі – Праграму Каліноўскага. У першы год польскія ўніверсітэты прынялі 244 каліноўца. Пазней на вучобу штогод ехалі каля 50 чалавек. Летась – толькі 25.
У 2017-ым пасля пратэстаў недармаедаў было некалькі выпадкаў, калі студэнтаў адлічылі з ВНУ за ўдзел у акцыях пратэсту.