Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны прэзідэнта Самарскай абласной арганізацыі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі "Руска-Беларускае Брацтва 2000" Ірыны Глускай і кіраўніка гарадской акругі "Горад Калінінград", члена савета грамадскай арганізацыі "Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія "Калінінградскае зямляцтва беларусаў" Аляксандра Ярашука. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Яны ўдастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.
Аліна Грышкевіч, БелТА