Кожны з удзельнікаў дэклямаваў адзін верш на беларускай мове.
З пашаны да роднай мовы нарадзіўся гэты конкурс. Дзіцячы садок, пачатковая школа ды гімназія – усяго каля 120 маладых дэкляматараў змагаліся ў цэнтральным этапе 46-га дэкляматарскага конкурсу “Роднае слова” ў Бельску Падляскім.
Кожны дэклямаваў адзін верш на беларускай мове. Як падкрэсьліваюць дэкляматары, конкурс дае магчымасьць паказаць сябе ў паэтычным слове.
Найбольшую колькасьць удзельнікаў склалі вучні пачатковых школ. Перад цэнтральным этапам конкурсу адбыўся раённы ды школьны адбор.
Анна Пятроўская, “Польскае радыё”