Курсы вывучэння беларускай мовы з'явіліся ў Мадрыдзе

У Мадрыдзе на базе вучэбнага моўнага цэнтра "Лінгваландыя" арганізаваны курсы вывучэння сучаснай беларускай мовы для прадстаўнікоў беларускай дыяспары і іспанскіх грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі. Ідэя арганізацыі курсаў належыць грамадзянцы Беларусі, кіраўніку цэнтра "Лінгваландыя", члену Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа Святлане Яськовай.

Першы занятак для беларусаў і іспанцаў, зацікаўленых у вывучэнні сучаснай беларускай мовы, адбыўся 1 красавіка. На працягу дзвюх з палавінай гадзін у дружалюбнай атмасферы настаўнік беларускай мовы Сяргей Манюк дапамагаў іспанскім вучням азнаёміцца з беларускай мовай, а суайчыннікам - успомніць вывучанае раней.

"Далёка ад роднага краю беларусы і іспанцы абменьваліся ведамі, размаўлялі па-беларуску, пашыралі свой слоўнікавы запас, атрымлівалі асалоду ад мілагучнасці мовы. Пасольствам Беларусі ў Іспаніі будзе перададзена ў дар моўнаму цэнтру "Лінгваландыя" бібліятэчка беларускіх кніг для арганізацыі навучальнага працэсу", - расказалі ў дыппрадстаўніцтве.

БелТА


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение