Пра айца Канстанціна Байко ўзгадалі ў Бельску Падляшскім

У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшла прамоцыя кнігі «Айцец Канстанцін Байко. Багаслоў, настаўнік, лекар». Святар, герой кнігі вядомы між іншым пасляваенным навучаннем праваслаўнай рэлігіі ды тварэннем беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім.

«Белліцэі як месца прэзентацыі кнігі, невыпадковы», — кажа аўтар выдання Дарафей Фіёнік:

— Ён разам з Яраславам Кастыцэвічам, Людмілай Ермаковіч у 1944-1945 гадах стваралі тут беларускае школьніцтва. І тое, што было закладзена тады, зроблена высілкамі таксама айца Канстанціна: што школа павінна быць месцам беларусаў, якія жывуць тут, такім яднаннем у сваёй культуры, свойскім домам, куды можна прыйсці.

 

Па прычыне нязручнасці для тагачасных польскай і савецкай уладаў, айца Канстанціна Байко ў сакавіку 1946 года арыштавалі супрацоўнікі НКВД, а ў лістападзе гэтага ж года яго асудзілі на 15 гадоў цяжкай працы ў Варкуце. У турме як фельчaр ён дапамагаў іншым зняволеным.

Мацей Рацінеўскі, “Беларускае Радыё Рацыя”