25 сакавіка ў Варшаве з нагоды Дня Волі адбыўся мітынг Салідарнасці. Удзел у ім узялі каля сотні чалавек.
Акцыя пачалася ля помніка Тадэвушу Касцюшку, адтуль шэсце прайшло праз цэнтр Варшавы да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбыўся мітынг.
Падчас яго Зянон Пазняк узгадваў гісторыю стварэння БНР і рэзка крытыкаваў беларускія ўлады, у тым ліку затрыманні і збіццё пратэстоўцаў і актывістаў у Беларусі.
Арганізатары, сярод іншага, заклікалі неабыякавых людзей пералічваць грошы на рахунак Беларускага дома для дапамогі рэпрэсаваным. Алесь Зарэмбюк запэўніў, што за кожны злоты будзе справаздача. Напрыканцы мітынга людзі праспявалі «Магутны божа».
Увечары ў Беларускім доме ў Варшаве пройдзе канцэрт Касі Камоцкай.
Аксана Рудовіч, “Наша Ніва”