У Бельску Падляшскім ушанавалі памяць айца Канстанціна Байко

Вучні і настаўнікі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя склалі на мосце, названым імем святара, вянок. У гэтым месцы 16 сакавіка 1946 года айца Канстанціна схапіла НКВД.

Распавядае настаўніца рэлігіі ў бельскім белліцэі, Эва Астапковіч:

— Айцец Канстанцін Байко — гэта і настаўнік і духоўны лекар. Ён для нас, для маладых людзей — герой, з якога мы павінны браць прыклад. Ён пакінуў пасля сябе шмат розных дакументаў. Пасведчанні, канспекты лекцый. Ён быў вельмі дакладным чалавекам.

 

У лістападзе 1946 года святару прысудзілі 15 гадоў цяжкай працы ў Варкуце, дзе ён дапамагаў іншым вязням як духоўнік і лекар. У 2015 года Рада горада Бельска Падляшскага прыняла рашэнне аб наданні мосту на вуліцы Баторыя імя а. Канстанціна Байко.

Мацей Рацінеўскі, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение