133 гады з дня нараджэньня Францішка Аляхновіча

У чацьвер спэктаклем „Цень думкі нашай” беларусы Вільні ўшанавалі памяць пра аднаго з творцаў "навейшага беларускага тэатру".

Францішак Аляхновіч нарадзіўся 9 сакавіка 1883 году ў Вільні. Гэта вядомы беларускі драматург, актор і рэжысэр, адзін з творцаў "навейшага беларускага тэатру". Ён працаваў у Вільні, Менску, Віцебску. Трапіў у лягеры Салавецкіх астравоў, пасьля чаго напісаў кнігу "Ў кіпцюрах ГПУ". Была гэта першая ў сьвеце кніга пра сталінскія лягеры.

У чацьвер спэктаклем „Цень думкі нашай” беларусы Вільні ўшанавалі 133 угодкі з дня нараджэньня Францішка Аляхновіча.

Са спэктаклем паводле драмы „Цені” выступілі артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа зь Віцебску.

Яраслаў Іванюк, “Польскае Радыё”

 


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение