Янка Запруднік. Надзіна малітва

Нядаўна мая жонка Надзя сказала мне:

«Калі я ў Амэрыцы рыхтавалася да чарговай выстаўкі нашага народнага мастацтва, я заўсёды зьвярталася да Бога: «Памажы мне Божа ўславіць Беларусь». Вось я й адгукнуўся на ейныя словы, напісаў Янка Запруднік.

***

Памажы мне Божа Беларусь уславіць, цяжкі лёд няведы пра наш край расплавіць, паказаць прыгожасьць нашага мастацтва, шматкалёрнай вышыўкі, прадзеньня і ткацтва зь ільняною ніткай вытканымі ўзорамі, васількамі сінімі, рамонкамі, зорамі; паказаць наведнікам край заакіянскі, мой народ са сьпеўнай моваю славянскай, распавесьці людзям пра долю-нядолю, пра нашу мінуўшчыну й змаганьне за волю. Дай мне, мілы Божа, ўменьня і цярпеньня расьсяваць пра родны край плоднае насеньне.

05.03.2017

Янка Запруднік