У суботу 25 лютага адбылася Другая штогадовая лонданская канферэнцыя па беларускіх даследаваннях. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Універсітэцкім каледжам Лондана і Беларускай бібліятэкай і музеям імя Францішка Скарыны.
Выступоўцы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Японіі, Германіі, ЗША і іншых краін зрабілі даклады і абмеркавалі праблемы спадчыны Францішка Скарыны, беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, знешняй палітыкі Беларусі і параўнальнай палітыкі, грамадскіх і палітычных рухаў, а таксама мовы і літаратуры.
Пасля асноўнай часткі канферэнцыі адбылася штогадовая лекцыя па беларускіх даследаваннях, якую прачытаў доктар Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Усе прэзентацыі канферэнцыі будуць размешчаныя онлайн як падкасты, а абраныя артыкулы будуць апублікаваныя ў Журнале беларускіх даследаванняў.
Праграма канферэнцыі даступная на https://www.ucl.ac.uk/ssees/ssees-events-publication/second-belarusian-studies
ostro.by