Гарадоцкая гміна багатая на беларускіх аўтараў

Паэзія на Падляшшы. Гарадоцкая гміна багатая на беларускіх аўтараў. Прайшоў дзясяты конкурс “Пісаць кожны можа”.

У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў літаратурнай творчасці жыхароў гміны. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя ўлады, гарадоцкія аматары паэзіі і самі творцы.

– Я падумаў, што трэба прыпомніць маладыя гады. Гэта было незвычайнае жыццё, зусім іншы свет. Можа хтосьці прачытае. Маю ўнука, то няхай ён ведае, якія дзед калісьці меў забавы, як праходзіла маладосць.

– Я пішу вершы. Мне нямала гадоў, бо я ўжо бабуля. Магчыма, вершы мае гучаць не зусім так, як трэба, але пішу іх ад душы. І людзям падабаецца. Можа, таму і пішу.

Мерапрыемства аздобіў, між іншым, выступ пераможцы конкурсу Янкі Карповіча. Адзначаныя творы будуць надрукаваныя ў мясцовай газеце “Гарадоцкія навіны”.

Уля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя”