З практыкаваннямі па беларускай мове змагаюцца ў бельскім белліцэі. Там праходзіць раённы адбор прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназістаў. Сярод удзельнікаў – вучні школ з розных куткоў Беласточчыны.
Кажа старшыня конкурснай камісіі Анна Бжазоўская:
– Каб справіцца з заданнямі, яны маюць паўтары гадзіны. Заданні рознага тыпу: і граматычныя, і з літаратуры, з аналізу ды інтэрпрэтацыі верша, напісаць кароткія пажаданні бацькам ці сяброўцы.
Лаўрэаты раённага адбору прымуць удзел у ваяводскім конкурсе. Галоўным арганізатарам прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназістаў традыцыйна выступіў Кураторый асветы ў Беластоку.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя