22 творчыя калектывы і салісты выступілі на гайнаўскіх Раённых элімінацыях 24-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2017”. Кожны выступоўца праспяваў па дзве песні на беларускай мове.
На думку Васіля Сегеня з Беларускага грамадска-культурнага таварыства, агляд у Гайнаўцы характэрны вялікай колькасцю маладых удзельнікаў:
– Моладзь ідзе ў больш сучасны, авангардны нават часам спосаб, манеру выканання беларускай песні. Старэйшае пакаленне застаецца пры народным, фальклорным вельмі часта выкананні, хаця вядома такога чыстага фальклору на сцэне зараз усё менш.
Чарговыя раённыя паказы пройдуць 4 лютага ў Бельску Падляшскім у мясцовым Доме культуры. Пачатак а 15-й гадзіне.
Давід Гайко, “Беларускае Радыё Рацыя”