Пуціна просяць прызнаць цвярскіх тудаўлян беларусамі

У снежні 2016 года на сайце www.change.org з’явілася петыцыя з прапановай прызнаць этнаграфічную групу тудаўляне, Цвярской вобласці (Расія), беларусамі. На дадзены момант пад зваротам да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і губернатара Цвярской вобласці Ігара Рудзені падпісалася 146 чалавек.

«Дапамажыце аднавіць гістарычную справядлівасць і вярнуць народу яго былую гісторыю і культуру! Справа ў тым, што на захадзе Цвярской вобласці, у Аленінскім раёне, пражывае этнаграфічная група тудаўляне. Дадзеная група ўтварылася ў выніку асіміляцыі беларускага насельніцтва, якое пражывае ў гэтых краях. У нашых вёсках і сёлах гаварылі на дыялекце беларускай мовы — тудаўлянскія гаворкі, захоўваючы асобныя фразы і словы аж да сярэдзіны 20 стагоддзя. А традыцыі, культура, адзенне адрознівалася ад суседзяў, аб чым неаднаразова пісалі этнографы і гісторыкі вылучалі тудаўлян з агульнага насельніцтва, адзначаючы беларускае паходжанне. Нягледзячы на ўсё гэта афіцыйна ў загсе запісваюць нацыянальнасць — рускі», — гавораць стваральнікі петыцыі.

«Тудаўляне - этнаграфічная група рускіх на захадзе былога Ржэўскага павета Цвярской губерні, дзе яны складалі ў першай палове XVIII стагоддзя каля 10%. Па паходжанні з'яўляюцца асіміляванымі беларусамі, альбо нашчадкамі праславянскага аўтахтоннага насельніцтва. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя тудаўляне захоўвалі шэраг бытавых і лінгвістычных асаблівасцяў, збліжаючых іх з беларусамі», — так пішацца ў рускамоўнай Вікіпедыі.

Яўхім Карскі ацэньваў колькасць тудаўлян у 45 тысяч чалавек. Назва пайшла ад ракі Тудаўка, абапал якой і жылі тудаўляне.

У тудаўлянскіх гаворках захавалася багата беларускіх форм словаў — «вітацца», «гульня», «дробны», «панядзелак», «хмарны», «цыбуля» і шмат іншага.

«Многія нашчадкі тудаўлян і сёння жывуць у нашым раёне. Натуральна, усе яны даўно, шмат пакаленняў таму, сталі рускімі», — так адрэагаваў кіраўнік на петыцыю Аленінскага раёна Цвярской вобласці, назваўшы ініцыятыву «кур’ёзнай».

У сацыяльнай сетцы Укантакце дзейнічае суполка «Тудаўляне», на якую падпісана больш за 200 чалавек.

Зміцер Панкавец, “Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение