Шаноўныя сябры!
Паведамляем вам пра крушэнне планаў путчыстаў з Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. У 2014 годзе іх купка шляхам падману і ашуканства здзейсніла акт захопу ўсёй маёмасці таварыства, атрыманай выключна намаганнямі шматгадовага старшыні ТБК Хведара Нюнькі, які таксама спрычыніўся і да адкрыцьця беларускай школы ў Вільні.
Каб дасягнуць сваіх брудных мэтаў путчыстам трэба было “добра папрацаваць”, каб дыскрэдытаваць асобу Хведара Нюнькі і ягоную шматгадовую дзейнасьць у таварыстве. Яны імкнуліся яго ачарніць, паказаць, што ён займаўся не рэальнай справай адбудовы беларускасьці ў Літве, а асабістай нажывай грошай і фальсіфікацыяй фактаў і дакумэнтаў. У праваахоўныя органы Літвы (паліцыю, пракуратуру, суд) былі пададзены матэрыялы: даносы аб злоўжываннях у маштабных памерах з указаннем канкрэтных нумароў артыкулаў карнага кодэкса – 183 і 184, – паводле якіх Хв. Нюньку павінны былі жорстка пакараць, асудзіць, пасадзіць у турму, забраць уласную маёмасць. Каб паклёпы далі належны вынік, за час судовага працэсу, які доўжыўся больш за два гады, ім прыйшлося наняць аж трох дарагіх адвакатаў. Праверылі фінансавую дзейнасць за апошнія пяць гадоў – нічога не знайшлі. З фінансавай дзейнасцю было ўсё добра, бухгалтарская дакументацыя вялася па законах Літоўскай Рэспублікі. Далей праверылі блізкіх родзічаў, нават тых, хто жыве па-за межамі Літвы. З пракуратуры быў адказ: “Цяпер Вы можаце спаць спакойна!”. Дасылаліся новыя абвінавачанні, вышукваліся новыя матэрыялы. Калі ўжо нічога не знаходзілася, напісалі нават, што тэлефонам ТБК, які даўно адлучаны, карыстаўся для сваіх справаў. Спрабавалі пазбавіць Хв. Нюньку сяброўства ў Прэзідыюме Рады БНР. Рассылалі ілжывую інфармацыю па ўсіх беларускіх адрасах свету, у Літве... Спроба Хведара Нюнькі знайсці супольную мову, каб спыніць цкаванне, вынікаў не дала.
Не знайшлося крыміналу не толькі ў маштабных памерах, але і ў дробязях, як ні стараліся “путчысты” запэўніць людзей, што справа ў адносінах да Хв. Нюнькі бяспройгрышная – калі не ўдасца вярнуць дамкі на Жыгімантоўскай вуліцы, то можна забраць уласную маёмасць, і тады хопіць усім. Хоць самі добра ведалі, што беларускія аргаінзацыі тут ніякай нерухомасці не мелі, а нават каб была, то законы Літоўскай Рэспублікі не дазваляюць яе прыватызаваць. Але людзям укладвалі ў галовы: тры дамкі нашы, і мы іх хутка будзем мець.
Вядома ж, ад путча пацярпела і беларуская справа. Такі выпадак у Літве адзіны сярод больш як ста розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у краіне. Цяпер адрадзіць беларускасць вельмі цяжка, магчыма, ёсць сілы, якім гэта трэба, прыйшлі новыя людзі, прагматычныя, несумленныя.
Яшчэ на пачатку судовай справы светлай памяці мастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч Алег Аблажэй у артыкуле “Элегантная правакацыя” пісаў: “Не называю ўсіх, якія паверылі паклёпнікам, бо гэтым людзям яшчэ жыць і жыць, і не трэба траціць надзеі, што яны калісь усведамяць, якой бруднай справай займаліся, далучыўшыся да кампаніі ачарнення старшыні”.
Сёння трэба, каб людзі ведалі сваіх галоўных “герояў”, путчыстаў-аферыстаў, а гэта Аляксандр Адамковіч, Валянцін Стэх, Мікіта Забуга, Валера Савянкоў.
Віленскі Акружны суд сваім Рашэннем ад 7 снежня 2016 году паставіў апошнюю кропку ў судовай справе, створанай путчыстамі. Адкінутыя ўсе абвінавачанні ў адносінах да асобы Хведара Нюнькі і ў якасці кампенсацыі Суд прысудзіў выплаціць на яго карысць 3000 еўра.
Хведар Нюнька, Вільня