15 студзеня Беларуская грамада ў Рэспубліцы Малдова ўтульна адзначыла беларускае народнае свята “Шчадрэц” у адным з рэстаранаў Кішынёва.
Прамоўлены першыя тосты
Сабралася больш за 60 сябраў. Сярод запрошаных гасцей былі старшы саветнік Амбасады Рэспублікі Беларусь у Малдове А.С. Істомін з жонкай і старшыня Беларускага культурнага цэнтра А.Я. Бабіна.
Вакальны ансамбль суполкі “Зоранькі”
Танец “Свіння ў рэпу”
Пасля абмену вітаннямі, віншаваннямі і тостамі прысутныя слухалі беларускія спевы ў выкананні вакальнага ансамбля суполкі “Зоранькі”, а таксама вучыліся танчыць народныя танцы “Свіння ў рэпу” і “Ой-ра”.
Юрый Статкевіч