У Бельску-Падляшскім выконвалі заданні па беларускай мове. ІІ Аугульнаадукацыйны ліцэй сабраў 39 вучняў пачатковых школ з розных куткоў Беласточчыны, якія прынялі ўдзел у раённым адборы Ваяводскага прадметнага конкурсу па беларускай мове.
Удзельнікі мусілі выканаць 11 заданняў, між іншым, інтэрпрэтаваць вершы паэтаў-белавежцаў, папоўніць тэст ведаў на тэму беларускіх арганізацый і дзеячоў, ды выканаць практыкаванні па граматыцы. Кажа мінулагодні лаўрэат конкурсу Мікалай Здрайкоўскі з Пачатковай школы №4 Беластока:
– Было практыкаванне, дзе трэба напісаць больш кароткую форму тэксту. Для мяне гэта было даволі складана. Больш простым было падпісаць віды казак. Такія конкурсы патрэбныя, бо ўзбагачаюць веды.
Галоўным арганізатарам Ваяваодскага прадметнага конкурсу па беларускай мове выступіла Кураторыюм асветы ў Беластоку.
Мацей Рацінеўскі, “Беларускае Радыё Рацыя”