“Астравок Беларусі” – працягваем знаёміць вас з песнямі на словы Станіслава Валодзькі

Прапануем вашай увазе яшчэ адну песню на словы паэта Станіслава Валодзькі і музыку Таццяны Піменавай у выкананні Веры Талеркі (Даўгаўпілс, Латвія). “Астравок Беларусі” прысвячаецца Генеральнаму консульству Беларусі ў Даўгаўпілсе, а таксама з’яўляецца свайго рода падзякай усім дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі ў свеце.

Астравок Беларусі

Здалёку бачу беларускі сцяг, Што ўзняўся па-над дахам, быццам птах. Трапеча сэрца птушкай: і ў мяне Куток ёсць мілы ў гэтай старане.

Прыпеў:

Астравок Беларусі На латвійскай зямлі, Да цябе я гарнуся, Ты мяне прытулі. Я бліжэй адчуваю Тут Айчыны пагляд, Як заходжу, бывае, Ў родня мой кансулят.

Мяне ў двары вітае сад стары, Парой свае працягвае дары. Тут рад я суайчыннікаў сустрэць, Душу размовай добраю сагрэць.

Прыпеў.

Бы ў храм, сюды нямала ўжо гадоў Народ ідзе са шчасцем і з бядой. Пасланнікі радзімы – знаны чын – Стараюцца ўсім нам дапамагчы.

Прыпеў.