16–18 снежня на Падляшшы адбыўся традыцыйны штогадовы літаратурны семінар з удзелам пісьменнікаў, выдаўцоў, журналістаў з Беласточчыны і Беларусі. Сёлета «Бязмежжа» было прымеркавана да юбілею легендарнай газеты «Ніва».
Насычаная трохдзённая праграма семінара ўвабрала ў сябе лекцыі, радыйныя рэпартажы, дакументальныя відэасюжэты, прэзентацыі кніг, дыскусіі, паэтычныя чытанні і музычныя выступы. Мадэратарам сустрэч выступіў Яўген Вапа.
Яўген Вапа
Уверсе, злева направа: Юрка Ляшчынскі, Андрэй Сцепанюк; Віктар Стахвюк, Янка Трацяк; Ірына Мацкевіч, Мікола Ваўранюк, Ціхан Чарнякевіч, Юры Несцярэнка, Яўген Вапа; Павел Грэсь
Ціхан Чарнякевіч, Юры Несцярэнка, Зміцер Бартосік
Злева направа: Міхась Андрасюк; спяваюць Юры Несцярэнка і Зміцер Бартосік; Кацярына Сянкевіч; Гражына Харытанюк і Ганна Кандрацюк; Мікола Ваўранюк
Віталь Рыжкоў
Уверсе: Міра Лукша; унізе, злева направа: Ірына Мацкевіч, Ганна Кандрацюк, Зміцер Бартосік
Паліна Качаткова
З беларускага боку ў фэсце ўзялі ўдзел: літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч (лекцыя пра Максіма Багдановіча), выканаўца Зміцер Бартосік (спевы і прэзентацыя кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы"), пісьменніца Паліна Качаткова (з новай кнігай "Гняздо-2"), музыкант і пісьменнік Юры Несцярэнка (з перакладамі на беларускую мову песень Андрэя Макарэвіча), гродзенскі аўтар Янка Трацяк, паэты Ірына Мацкевіч, Віталь Рыжкоў і Віка Трэнас.
Ад імя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прадстаўнікам рэдакцыі быў уручаны віншавальны адрас з нагоды юбілею тыднёвіка "Ніва".
На падвядзенні вынікаў літаратурнага конкурсу "Дэбют"
Злева направа, сябры журы: Янка Трацяк, Юры Прутовіч, Ян Чыквін, Ціхан Чарнякевіч, Яўген Вапа
Падчас цырымоніі ўзнагароджання
Беларуская дэлегацыя паўдзельнічала ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў XIX-га літаратурнага конкурсу "Дэбют" у Беластоку.
Віка Трэнас, для lit-bel.org