Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня віншуе сяброў БАЗА, усіх беларусаў Амэрыкі, нашых суайчыньнікаў у іншых краінах і на Бацькаўшчыне з надыходзячымі Калядамі і Новым годам.
Мы стаім на парозе новага жыцьцёвага перыяду, пачатак якога асьвеціць цудоўнае Сьвята Божага Нараджэньня і які працягнецца ў новым 2017 годзе. Няхай будзе ён спакойным , мірным спрыяльным для кожнага з нас і для нашых блізкіх!
З надзеяй будзем чакаць добрых пераменаў на нашай роднай зямлі - ў Беларусі, прыкладзем для гэтага і нашыя высілкі, падтрымаем нашу Бацькаўшчыну ў гэты складаны час, калі змрочная цень крызысу засланяе аптымістычныя спадзяваньні на лепшае жыцьцё.
Падтрымаем беларускае грамадзкае жыцьцё на чужыне, падтрымаем адзін аднаго ў нашых агульных справах і ў прыватным жыцьці, захаваем нашу супольнасьць, нашыя беларускія асяродкі, нашу царкву, каб не быць у адзіноце на чужыне, каб адчуваць сілу нацыянальнай еднасьці і аптымістычна глядзець у будучыню.
Жыве Беларусь!