“Беларускі дом” – гімн беларусаў Літвы, а таксама беларусаў Даўгаўпілса (Латвія)

Гімн беларусаў Літвы, а таксама беларусаў Даўгаўпілса (Латвія) на словы паэта Станіслава Валодзькі цяпер можна не толькі праслухаць у выкананні Паўла Прозара і вакальнага калектыва “Купалінка” (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Пятроў) Цэнтра беларускай культуры і беларускага таварыства “Уздым” у Даўгаўпілсе (Латвія). Вы яго можаце праспяваць самі пад фанаграму. Кампазітар – Аляксандр Рудзь.

Беларускі дом

З Беларускай старонкі, З розных родных мясцін Мы не горкаю гронкай Разам тут у жыцці. Тут пад сонцам і поўняй Помнім мы зкуль наш род. Толькі з намі ён поўны Беларускы народ. Прыпеў: Беларусь паглядае: Як жа мы тут жывём. Нас збірае, яднае Беларускі наш дом, Дзе нам хораша ў працы І ў бяседзе падчас... Хай жа свеціцца радасць У Айчыны вачах! Як ад сцюжы зімовай, Божа, нас барані Нам забыць нашу мову І свае карані. Злым вятрам не здавацца, Шчыраваць будзем мы, Бо людзьмі хочам звацца – Й заставацца людзьмі. Прыпеў.

Скажам дзякуй ад сэрца І латвійскай зямлі, На якой нашы дзеці, Быццам рунь, узышлі. Ды няхай яны толькі Свой паклон аддаюць І зямлі, дзе іх продкі, І таксама пяюць:

Прыпеў.