13 снежня 2016 года ў канцэртнай зале Палаца культуры «Заря» гарадской акруги Самара прайшоў гала-канцэрт лаўрэатаў XII Абласнога беларускага дзіцяча-юнацкага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня!». Як і ў папярэднія гады, арганізатарам фестывалю выступіла Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў «Руска-Беларускае Братэрства 2000» пры падтрымцы Адміністрацыі і Думы гарадской акругі Самара, Адміністрацыі Савецкага унутрыгарадскога раёна г.а. Самара і Дома дружбы народаў Самарскай вобласці.
Гэты фестываль, які ўпершыню прайшоў у 2005 годзе, стаў штогадовым творчым форумам, які праводзіцца ў рамках святкавання беларускага свята «Дажынкі». Але ў гэтым годзе фестывальныя мерапрыемствы былі прысвечаны яшчэ і юбілейным падзеям самарскай зямлі: 165-годдзю Самарскай губерні, 430 -годдзю горада Самара і 15-годдзю Дома Дружбы народаў.
Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» з ганаровымі гасцямі гала-канцерта XII Абласнога беларускага дзіцяча-юнацкага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня!» і беларускім вакальным ансамблем «Каданс»
З прывітальным словам да ўдзельнікаў выступілі прэзідэнт «Руска-Беларускага Братэрства 2000» Ірына Глуская, спецыяліст дэпартамента грамадскіх і знешніх сувязяў Адміністрацыі г.а. Самара Дзмітрый Далганаў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага ўнутрыгарадскога раёна г.а. Самара Ганна Крывашчокава, дэпутат Думы г.а. Самара Валерый Барсук, кіраўнік г.а. Самара Алег Фурсаў, а таксама прадстаўнікі адміністрацый школ-партнёраў фестывалю...
Перад пачаткам канцэрта для гледачоў была праведзена віктарына пра Беларусь. І дзеці, і дарослыя з задавальненнем бралі ў ёй удзел. Пераможцы атрымалі ўзнагароды - сувеніры і салодкія падарункі.
Па традыцыі канцэртную праграму адкрыў ансамбль беларускай песні «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Сухачэўская). У выкананні калектыву прагучалі некалькі песень, у тым ліку народная жартоўная «Гармонiк грае». Бурнымі апладысментамі гледачы сустракалі беларускі танец-гульню «Лапаточкі» ў выкананні ансамбля «Преображение» школы мастацтваў №15 г.а. Самара (педагогі Надзея Шышкіна і Таццяна Кочатава, канцэртмайстар Маргарыта Саверская). Усім спадабалася і народная песня «Сеў камарык на дубочак» у выкананні вакальнага дуэта ў складзе Веры Дарма, Валерыі Паповай і ансамбля гітарыстаў – Алсу Булатавай, Паліны Качкан, Алены Чугунавай і Лізаветы Заікінай з музычнай школы №20 (педагогі Кацярына Кускова і Наталля Амірава). Скарыла гледачоў сваім шчырым выкананнем песні «Зямля з блакiтнымi вачамi» Ксенія Гуськова з цэнтру пазашкольнай адукацыі «Творчасць» г.а. Самара (педагог Наталля Ганчарова).
Такім чынам, першы блок нумароў канцэртнай праграмы быў прысвечаны выкананню беларускага рэпертуару, а вось другое аддзяленне, якое адкрылася песняй «Самарская губерния», былі прадстаўлены нумары нацыянальных культур іншых народаў, якія пражываюць у Самарскай вобласці.
Ірына Міхайлаўна Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000», ганаровыя госці і лаўрэаты XII Абласнога беларускага дзіцяча-юнацкага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь – мая песня!»
Следам за рускім танцам «Топотуха» у выкананні харэаграфічнага ансамбля «Преображение» школы мастацтваў №15 г.а. Самара была выкананая вакальна-харэаграфічная пастаноўка «Сястра па духу». Анастасія Гуркіна і Арына Камісарава спявалі гэтую песню на армянскай і беларускай мовах, спевы суправаджалася выкананнем танца ў беларускіх і армянскіх нацыянальных строях. Затым – запальны габрэйскі народны танец «Сем сорак» у выкананні харэаграфічнага калектыву цэнтру пазашкольнай работы«Поиск» і школы №144» г.а Самара «Диво» (педагог Наталля Дзямідава). Кранула гледачоў украінская песня Уладзіміра Івасюка «Червона рута» ў выкананні салісткі вакальнага ансамбля «Каданс» Арыны Камісаравай. Пасля татарскага танцам прагучала лірычная песня«Венок Дуная» ў выкананні юнага дуэту дзіцячай школы мастацтваў №12 Крупновай Кацярыны і Кузняцовай Сафіі. Кітайскі танец «Лотас» выканаў ансамбль «Вдохновение» школы №36 г.а. Самара (педагог Маргарыта Варанецкая, канцэртмайстар Алена Ілясава).
Фінальным нумарам гала-канцэрта стала песня «Дети земли» на словы і музыку Ганны Петряшавай, якую выканала Аліна Чаркіна з Цэнтра пазашкольнай адукацыі «Творчество» г.а. Самара.
Мікалай Бойка