У Варшаве адкрылася выстава беларускіх партрэтаў

З Наваполацка праз Беласток у Варшаву. У Беларускім Доме адкрылі выставу «Беларусы і Падляшша». Суарганізатарам адкрыцця стаў наш рэдакцыйны калега Аляксей Трубкін.

Выстава складаецца з партрэтаў славутых людзей Беларусі – ваяроў, паўстанцаў, дзеячаў культуры розных часоў.

Андрэй Мікалаеў

Карціны выкананы ў розных стылях, гаворыць Андрэй Мікалаеў, кіраўнік творчага аб’яднання «Жалезны воўк»:

– Гэта наглядная дэманстрацыя эвалюцыі беларускага сучаснага партрэта. Усё пачыналася з неасармацкага партрэта, які мы аднавілі і ўпершыню выставілі 2006 годзе, а потым пайшло далейшае развіццё – гэта постсармацкі партрэт. І зараз новы жанр, назву мы не прыдумалі, але называем яго «BYart» – то бок беларускія дзеячы, асобы, проста цікавыя людзі, якіх мы малюем, людзі з гісторыі Беларусі, вядомыя і малавядомыя.

Анатоль Зімніцкі

Многія постаці адмыслова былі намаляваныя маладымі. Гэтак на палотнах Анатоля Зімніцкага Ларыса Геніюш апынулася дваццацігадовай дзяўчынай, а Якуб Ясінскі – юнаком-студэнтам.

– У нас была мэта прадставіць дзеячоў маладымі. Калі я захацеў намаляваць Ларысу Геніюш, я знайшоў здымак, дзе яна ўжо сталая. Шпацыруючы па Наваполацку, я сустрэў знаёмую, якая была падобная да Ларысы Геніюш. Я запрасіў яе да сябе, спытаў, ці можна яе намаляваць? І ў мяне выйшла такая работа – вобраз Ларысы Геніюш дваццаці гадоў.

Таксама з Ясінскім, пачаў шукаць нейкага знаёмага. Хадзіў, хадзіў па горадзе, не знайшоў. Сеў сумны ў хаце, паставіў фарбы, разлажыў холст, неяк трэба рабіць. Трошкі я тут выдумаў, атрымаўся такі малады хлапец.

Плануецца, што пасля Варшавы выстава наведае іншыя еўрапейскія гарады, гаворыць старшыня арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец:

– Плануем, што выстава будзе вандраваць далей. Ёсць папярэднія дамовы. Лічу, што варта, каб яна праехала па дыяспары, каб людзі ведалі гэтых нашых гістарычных персонаў, і таксама я лічу, што гэта вялікая падтрымка для мастакоў, што іх карціны могуць выстаўляцца ў замежжы, у сталіцах еўрапейскіх краін.

Адам Завальня, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение