Хочаце ведаць, дзе асабліва цёпла ставяцца да людзей сталага веку? Едзьце ў Малінава, як гэта зрабілі члены беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», разам са старшынёй Людмілай Сіняковай, 26 кастрычніка 2016 года, папярэдне атрымаўшы запрашэнне паўдзельнічаць у святочным канцэрце.
Зала Дома культуры быў з любоўю падрыхтаваны да сустрэчы з сеньёрамі Малінаўскай воласці. Ад каміна ішло жывое цяпло, што было зусім не лішнім ў шэры, дажджлівы дзень на зыходзе кастрычніка. І такімі ж цёплымі былі вітальныя словы кіраўніка воласці Аркадзя Карніцкага, які шчыра радаваўся сустрэчы, дзякаваў сваіх аднавяскоўцаў за ўсе добрыя справы, называў іх маладымі і пры гэтым не крывіў душой, варта было проста зірнуць на вяскоўцаў, апрануўшыхся ў свае лепшыя ўборы, вясёлых, са святлівымі маладымі вачыма.
Ганаровы госць, Арвід Куцынс, намеснік старшыні краёвай Думы, павіншаваў усіх прысутных з завяршэннем сезону палявых работ, адзначыўшы, што жыхары Малінаўскай воласці - добрыя гаспадары, такія ж, як і іх кіраўнік Аркадзь Карніцкі, што вельмі важна, каб далей жыць і развівацца.
Прадстаўнік службы сацыяльнай дапамогі А. Ягорава падзякавала сеньёраў за самаадданасць, з якой яны дапамагаюць выжыць сем'ям сваіх дзяцей і ўнукаў, якія не маюць працы і адпаведна сродкаў да існавання. Прапанавала звяртацца з усімі пытаннямі, каб максімальна разабрацца і пастарацца дапамагчы ў іх вырашэнні.
Апладысменты і воклічы казалі пра давер да прадстаўнікоў улады, пра добры настрой і гатоўнасць да свята.
Праграма неафіцыйнай частцы была добра прадуманай і арганізавана загадчыцай Дома культуры Эленай Калеснікавай. Міла і непасрэдна выступалі дзеці мясцовай школы, душэўна спяваў ансамбль Дома культуры «Івушка». Самадзейныя артысты з Амбэлі прымусілі прысутных ўсміхацца і падпяваць, а выступленне салісткі Зоі Маркелавай выклікала гром апладысментаў, зрэшты, як і выступленне актывістаў таварыства «Уздым».
Выступленне «Уздыма» пачалося са з'яўлення ў зале Лявоніхі і Сымоніхі, двух камічных і каларытных беларускіх сялянак у выкананні Людмілы Сіняковай і Галіны Сантоцкай. Іх узаемаадносіны былі афарбаваны такім надзвычайным гумарам, што ўвесь час раздаваліся выбухі смеха. Кіравала тэатральным дзействам канферансье Валянціна Ліпінская. Гучалі песні ў выкананні групы ансамбля «Купалінка» і вершы, якія чыталі Тэрэса Паўлава, Галіна Сантоцкая. Наша выступленне высока ацанілі ўсе прысутныя. Людзі падыходзілі, дзякавалі, абдымалі і запрашалі прыязджаць яшчэ.
Мы атрымалі велізарную порцыю цяпла, сумленна і шчыра аддаўшы сваю сеньёрам Малінавы.
Мы запрасілі жыхароў пасёлка прыехаць да нас у госці на наша свята «Беларускі кірмаш».
Тэрэса Паўлава, «Уздым»