„Мар’ян Пецюкевіч. Жыццё і дзейнасць”

Шматгадовы супрацоўнік Этнаграфічнага музея ў Торуні, беларускі дзеяч і выбітны этнограф Мар’ян Пецюкевіч пакінуў пасля сабе багатую навуковую спадчыну.

Мар’ян Пецюкевіч з дачкой Міраславай

На думку дырэктара торуньскага музея Рамана Тубаі, менавіта Мар’ян Пецюкевіч з’яўляецца асобай, якая спрычынілася да станаўлення гэтай установы:

– Гэта быў самастойны этнаграфічны музей, які быў надрэгіянальным: Варшава, Кракаў і Торунь. Гэтыя людзі стваралі гэты музей, адным з іх быў Мар’ян Пецюкевіч. Гэта былі асобы, якія бралі ўдзел у стварэнні гэтага музея, у яго развіцці, разбудове, зборы экспанатаў.

Мар’ян Пецюкевіч за сваю беларускую дзейнасць быў сасланы ў Сібір. Дзякуючы намаганням заснавальніцы і першай дырэктарцы музея Марыі Знаміроўскай-Пріферовай, ён змог з’ехаць з Савецкага Саюза, кажа прафесар Алена Глагоўская:

– Яна яго выцягнула з Сібіры, яго б ніхто не выпусціў з той Сібіры, калі б не яна. Знаміроўска хацела, каб Пецюкевіч працаваў у Варшаўскім універсітэце на створанай у 1956 годзе кафедры беларусістыкі. На жаль ніхто яму там працы не прапанаваў і Знаміроўскай- Пріфэрова ўзяла яго, як свайго былога студэнта, на працу ў торуньскі музей.

У Этнаграфічным музеі ў Торуні выйшла публікацыя прысвечаная славутаму супрацаўніку – „Мар’ян Пецюкевіч. Жыццё і дзейнасць”. Беларускі дзеяч знайшоў свой апошні спачын на могілках у Торуні.

Уля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение