Тыдзень таму пачаўся ХХІІІ фестываль “Беларускі абрад на сцэне”. Гэта нагода, каб прыгадаць часта забытыя ўжо традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша. Расказы, пастаноўкі і песні можна пачуць у выканні носьбітаў беларуска культуры рознага ўзросту.
Кажа старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі:
– Першыя мерапрыемствы мы праводзім у Беластоку на такой аснове, што пабачце тут. І пачынаем асноўнае мерапрыемства – вельмі важнае для вытокаў нашай культуры, для нашых традыцый, для нашай мовы. Мы падкрэсліваем, дацэньваем і паказваем, што тут ёсць карані беларускасці.
Сёлета беларускія калектывы выступяць таксама ў іншых мястэчках Падляшша, як Гайнаўка ці Дубічы царкоўныя.
Фестываль “Беларускі абрад на сцэне” ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток