12 лiстапада ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком новай незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам. Спадар Шушкевiч прыбыў са сваёй жонкай у амерыканскую сталiцу, каб узяць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх пагадненняў.
На мерапрыемства былi таксама запрошаныя першы прэзiдэнт Украiны Леанiд Краўчук i першы дзяржсакратар Расейскай Федэрацыі Генадзь Бурбулiс. Запланаваныя сустрэчы ў амерыканскiх дзяржустановах, унiверсiтэтах i фабрыках думкi ў Вашынгтоне i Бостане.
Урачыстая сустрэча прайшла ў хаце Iрыны Красоўскай i Бруса Джэксана.
Паводле Вячаслава Бортніка, старшыні Вашынгтонскага аддзялення Беларуска-Амерыканскага Задзіночання