У гэтым годзе традыцыйнае святкаванне “Дзядоў” згуртаваннем Беларусы Швецыі (Sveriges Belarusier) амаль супала па часе са шведскім Днём усіх святых.
Нягледзячы на завіруху, прадстаўнікі беларускай супольнасці 6 лістапада як заўжды выправіліся на могілкі стакгольмскага прадмесьця Густаўбэрг, каб ушанаваць памяць Васіля Лукашыка (1911–1975 гг.) – выхаванца Віленскага ўніверсэтэту, былога дзеяча Грамады і Таварыства беларускай школы, заснавальніка і кіраўніка першай беларускай суполкі ў Швецыі “Беларуская грамада” (1948–1975).
Ірына Азаранка