Польскія навукоўцы правялі дасьледаваньні на Віленшчыне, у Латгаліі, на паўднёвай Пскоўшчыне й на Беласточчыне.
Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі ў Коўне ў гэтым годзе ўпершыню ўзнагародзіў лепшую манаграфію пра Беларусь на польскай мове.
Намінацыі атрымалі некалькі кніжак, у тым ліку «Dialektologia białoruska» аўтарства прафэсара Ніны Баршчэўскай з Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта ды доктара Міраслава Янковяка з Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук.
Навукоўцы прадставілі вынікі дасьледаваньняў, праведзеных на Віленшчыне, у Латгаліі, на паўднёвай Пскоўшчыне й на Беласточчыне.
Гаворыць Міраслаў Янковяк, які дасьледаваньнем беларускіх гаворак займаецца ўжо доўгі час. Зь ім размаўляў Яраслаў Іванюк.
Польскае Радыё